2023 год – што нам ўдалося зрабіць?
☑️ Выдадзены першыя 6 ордэраў на міжнародны вышук прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі: у тым ліку ў дачыненні да кіраўнікоў Акрэсціна і турмы ў Жодзіна. Каманда НАУ працягвае суправаджэнне дзясяткаў спраў беларусаў у Польшчы, Літве, Швейцарыі, Германіі, Чэхіі і іншых краінах.
☑️ Падрыхтаваны 2 камунікацыі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, матэрыялы для Генпракуратуры Украіны, якія пацвярджаюць дачыненне Лукашэнкі да ваенных злачынстваў. Дадзеныя каманды НАУ былі пацверджаныя дакладам Ельскага ўніверсітэта (ЗША). Камандай НАУ передадзены Амбудсмену Украіны звесткі аб дзецях, якія сталі аб’ектам незаконнага перамяшчэння. Матэрыялы былі прадстаўлены на мерапрыемствах Асамблеі МКС у Нью-Ёрку. На Аляксея Талая, саўдзельніка ў злачынстве па незаконным перамяшчэнні дзяцей, ва Украіне ўзбуджана крымінальная справа.
☑️ Прадстаўніцтва на Еўрапейскіх гульнях. Па афіцыйным запрашэнні Міністэрства спорта і турызма Польшчы, а таксама Аргкамітэта спаборніцтваў беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, каманды НАУ і вольныя беларускія спартсмены, прыняла ўдзел ў цэрымоніі адкрыцця III Еўрапейскіх гульняў у Кракаве.
☑️ Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.
☑️ На падставе у тым ліку матэрыялаў, падрыхтаваных камандай НАУ, прыняты шэраг рэзалюцый Еўрапарламента і Савета Еўропы, Вярхоўнай Рады Украіны, Бундэстага, Сената Чэхіі і іншых. Прадстаўленне дэмсілаў Беларусі на міжнародных сустрэчах, прэзентацыі ў Еўрапарламенце, Савеце Еўропы, на міжнародных форумах, сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў і парламентаў, міністрамі і прадстаўнікамі МЗС Польшчы, Літвы, Германіі, Францыі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі, Аўстрыі і іншых дзяржаў. Створаны працоўныя групы па ўзаемадзеянні з ЕС і ЗША.
☑️ Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта адкрыў 4-ы набор праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі, якая была створана ў 2020 годзе пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
☑️ Па ініцыятыве НАУ ўдзельнікамі мітынгу ў Варшаве 1 лістапада прынята рэзалюцыя, змест якой быў уключаны ў рэзалюцыю Еўрапарламента ад 13 снежня аб вызваленні палітзняволенных у Беларусі.
☑️ Падрыхтаваны шэраг аналітычных і экспертных заключэнняў па пытаннях знешняй палітыкі, унутранай сітуацыі ў Беларусі, міжнароднага права і беларускага «заканадаўства».
☑️ Падрыхтаваны шэраг дакладаў і справаздач, у якіх сабраныя доказы і факты з мэтай далейшай працы каманды НАУ:
сумесна з партнёрамі падрыхтавана справаздача аб злачынствах супраць чалавечнасці рэжыма Лукашэнкі;
справаздача аб пагрозах Саюзнай дзяржавы;
даклад аб пераследзе рэжымам Лукашэнкі беларусаў, якія выехалі за межы Беларусі.
☑️ Адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, беларускай дыяспары, на якіх вырашаліся пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой, а таксама праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў сувязі з вымушаным пераездам у іншыя краіны. Аказана садзейнічанне са станоўчым вынікам дзясяткам беларусаў па пытаннях вырашэння індывідуальных кейсаў, звязаных з візавай падтрымкай і вырашэннем пытанняў легалізацыі, сітуацыі на польска-беларускай мяжы.
☑️ Аказана матэрыяльная дапамога: беларускім добраахвотнікам перададзены пазадарожнік, сабрана дапамога на суму 15 тысяч еўра; сем’ям палітвязняў дапамога ў памеры больш як 4,5 тысячы еўра.
☑️ Падрыхтаваны спіс 179 спартсменаў, афіляваных з сілавымі і ваеннымі структурамі рэжыму, з мэтай недапушчэння ўдзелу ў міжнародны спаборніцтвах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях у 2024 годзе.
☑️ Сукупная колькасць праглядаў матэрыялаў на старонках у сацыяльных сетках НАУ за год перавысіла 72 мільёны. Каманда НАУ суправаджае 17 старонак у сацыяльных сетак для аб’ектыўнага інфармавання беларусаў і замежных партнёраў. Сістэмная супраца з міжнароднымі і сусветнымі медыя: Associated Press, Reuters, The Telegraph, RFI, The Wall Street Journal, The Washington Post, PAP, AFP, Укрінформ і іншымі.
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках:
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне:
Вынікі працы Музея Вольнай Беларусі — праекта НАУ
☑️ Праведзена больш за 150 мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх сталі больш за 8,5 тысяч чалавек; арганізавана 3 паседжанні АПК, паседжанні КР.
☑️ На дзейнасць музея і для падтрымкі беларускай культуры прыцягнута больш за 40 тысяч еўра спонсарскай дапамогі.
☑️ Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Нацыянальным цэнтрам культуры пры ўдзеле віцэ-прэм’ера Польшчы і міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў музей перададзены плакаты калекцыі «Бел-чырвона-белы».
☑️ Устаноўлены партнёрскія стасункі музея з амбасадамі краін: Амбасадай Германіі ў Польшчы, Прадстаўніцтвам Фландрыі ў Польшчы і краіных Балтыі, Амбасадай Канады. Наладжана супрацоўніцтва з шэрагам арганізацый: Цэнтрам дыялога ім. Ю. Мірашэўскага, Старамейскім Домам культуры, Нацыянальным інстытутам музеяў і іншымі.
Вынікі працы па накірунку санкцыйнага ціску
☑️ ЕС, ЗША, Польшчай, Украінай, Канадай, Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі ўведзены санкцыі ў адносінах да больш як 340 фізічных асоб і дзясяткаў арганізацый рэжыму Лукашэнкі.
☑️ Падрыхтаваны прапановы па ўдасканаленні санкцыйнай палітыкі ЕС і ЗША, шэрагу іншых краін, у тым ліку па пытаннях гарманізацыі санкцый у адносінах да рэжыму Лукашэнкі і Расіі, захадаў па рэгуліраванні гандлю, фінансавых абмежаванняў. Накіравана звыш 100 лістоў у адрас нашых партнёраў.
☑️ Праведзена кампанія па супрацьдзеянні лабіраванню паслаблення санкцый на калійныя ўгнаенні, у выніку чаго санкцыі ў дачыненні да калію былі захаваны.
☑️ Распрацаваны і накіраваны аналітычныя дакументы, у якіх прыводзіцца анаіз наступстваў дзеючых санкцый і адпаведных прапаноў аб павышэнні эфектыўнасці з мінімальнымі «пабочнымі эфектамі».
Асаблівае «прызнанне» значнасці нашай працы: за год на членаў каманды НАУ беларускім рэжымам узбуджана 5 новых крымінальных спраў, адбыўся арышт маёмасці членаў каманды НАУ. За год было атрымана не менш за 10 пагроз фізічнай ліквідацыі і дзясяткі пагроз гвалту.
Аднак Народнае антыкрызіснае ўпраўленне не спыніць сваю працу. За гэты год мы працавалі для беларусаў і для будучай дэмакратычнай, еўрапейскай і незалежнай Новай Беларусі. Мы не спынімся!
Мы будзем удзячныя за падтрымку нашай працы. Аб тым, як можна дапамагчы НАУ, па спасылцы.
Жыве Беларусь!
Comments