top of page

Швецыя падтрымлівае еўрапейскую Беларусь без Лукашэнкі


25 чэрвеня міністр замежных спраў Швецыі Тоб'яс Більстрэм сустрэўся з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку з прадстаўнікамі каманды НАУ. Падчас сустрэчы міністр паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Беларусь заставалася ў цэнтры ўвагі Еўропы.

Еўропа будзе сачыць за сітуацыяй у Беларусі, улічваючы ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны і масавыя парушэнні правоў чалавека. Швецыя гатовая дапамагаць беларусам і верыць, што будучыня Беларусі звязана з Еўропай.

Асаблівую ўвагу міністр надаў пытанням беларускай культуры і мовы, а таксама навучанню беларускіх грамадзян у Еўропе. Ён адзначыў важнасць ініцыятыў, якія аб'ядноўваюць беларускае грамадства.

Прадстаўнік НАУ, які прысутнічае на сустрэчы, падкрэсліў, што аднаўленне міру і згоды ў грамадстве немагчыма без правасуддзя ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і без адказнасці перад пацярпелымі ад рэпрэсій. Шведскаму міністру прапанавалі падтрымаць ініцыятывы беларускіх дэмакратычных сіл на пляцоўцы АБСЕ, а таксама крокі па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН.

 

Comments


bottom of page