top of page

Чэхія працягне падтрымліваць беларусаў у барацьбе за незалежнасць, правы і свабоды


Кіраўнік НАУ Павел Латушка з паслом Чэхіі Якубам Дзюрам

Каманда НАУ працягвае інтэнсіўныя сустрэчы з замежнымі дыпламатамі для прадстаўлення пазіцыі ў сувязі з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі па дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне і непрызнанні так званага «рэферэндуму» па Канстытуцыі Беларусі.


Кіраўнік НАУ Павел Латушка і дарадца па знешняй палітыцы НАУ Арцём Брухан правялі сустрэчу з паслом Чэхіі Якубам Дзюррам. Прадстаўніку Чэхіі былі перададзеныя прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па дзеяннях у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з просьбай аб інфармаванні новага ўрада Чэхіі.


Амбасадар, у сваю чаргу, паведаміў, што ў новага ўрада Чэхіі не будуць зрушаныя акцэнты ў пытанні падтрымкі беларускага народа.


Асобная ўвага ў ходзе сустрэчы была нададзена санкцыйнаму пакету ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з мэтай выключэння выключэнняў у санкцыях ЕС і іх каардынацыі з санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама іншых краін.

Comentários


bottom of page