Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «6TV Biełaruś»
У Беларусі распачынаецца кампанія прызначэнняў у Палату прадстаўнікоў, якой характэрная ўнутраная барацьба розных груп уплыву. Такая барацьба была заўсёды: чыноўнікі заўсёды паміж сабой абмяркоўвалі, хто больш уплывовы, а хто — менш. Проста ў нейкія часы яна больш відавочная, напрыклад, як зараз, а ў нейкія часы яна не такая моцная.
У гэтай барацьбе можна вызначыць два трэкі. Першы — барацьба паміж сілавымі структурамі. Умоўна кажучы, барацьба паміж КДБ і МУС. Паміж гэтымі структурамі барацьба была заўсёды, але зараз яна выйшла на новы ўзровень. Напрыклад, так званы намеснік міністра ўнутраных спраў фарміруе пул рускамірскіх прапагандыстаў, якія ідуць у «палатку».
Другі — грамадзянскі трэк. Хтосьці меціў, напрыклад, на пазіцыю кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а гэта па-сутнасці найбольш уплывовая пасля Лукашэнкі фігура. Не прэм’ер-міністр, не спікер парламента — яны нічога не вызначаюць. Адміністрацыя Лукашэнкі — гэта вельмі ўплывовая структура ў лукашэнкаўскай сістэме, дзе ўлада сканцэнтравана на самым высокім узроўні.
Таму і ідзе барацьба. У гэтую ўключаюцца і сілавыя структуры: хтосьці хабар знойдзе ў кіраваўніцтве спраў Лукашэнкі, хтосьці — яшчэ нешта. Гэта спроба палітычнага ўплыву, вынікі якога можна будзе пабачыць неўзабавае.
Comments