Перастаць трымаць грошы на карце і перайсці на наяўныя разлікі — гэта самае простае, што можа зрабіць кожны для супраціву дыктатуры
Працягваем серыю відэаролікаў аб эканамічным ціску на рэжым і абароне сваіх зберажэнняў. У папярэдніх відэа мы падрабязна абмеркавалі 2 складніка формулы #Банкоматобменникбанк: «Абменнік» і «Банк».
Сёння мы пагаворым аб «Банкамаце» і зафіксуем нашу стратэгію эканамічнага пратэсту.
— Чаму здымаць заробак у дзень паступлення і не трымаць грошы на банкаўскай карце — гэта самая здаровая фінансавая звычка ва ўмовах дыктатуры?
— Галасуем рублём: яшчэ адзін даступны спосаб выказаць пратэст супраць злачынстваў Лукашэнкі.
— Наша агульная стратэгія эканамічнага пратэсту: 1) валюту не мяняем, а купляем і зберагаем; 2) уклады выводзім і не адкрываем новых; 3) увесь час абнаяўніваем рахункі і вядзем разлікі толькі ў рублях.
Адмова ўтрымліваць рэжым Лукашэнкі — гэта яшчэ адзін крыж, які мы разам паставім на дыктатуры!
*Раім таксама паглядзець:
Comments