top of page

Чаго хоча Лукашэнка?


Александр Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Я ўжо неяк казаў, што шукаць у хаатычных дзеяннях дыктатара нейкія таемныя пасланні ці сігналы і спрабаваць іх расшыфраваць — справа няўдзячная і, напэўна, бессэнсоўная. Адказ на пытанне — чаго хоча Лукашэнка? — даволі просты.

Ён хоча ўсё або нічога. Альбо ён захоўвае абсалютную ўладу, не нясе ніякай адказнасці, і з яго рэжыму здымаюцца ўсе санкцыі, альбо хай гарыць Беларусь і яе незалежнасць сінім полымем.

Ён не хоча ніякага дыялогу ні з Захадам, ні тым больш з «беглымі», што б ён там ні пісаў у сваёй «прадвыбарнай праграме». Ён не хоча сустракацца нават на палове шляху. Усё або нічога.

Але ці хочуць таго ж беларусы, прычым нават з яго бліжэйшага акружэння? Дакладна не. І яго словы пра «чакаюць, калі здохну — не дачакаецеся» скіраваныя да іх гэтак жа, як і да нас, дэмакратычных сіл.

Таму што і мы, і яны хочам, каб яго не было. Таму што беларусы заўсёды дамовяцца з беларусамі. Беларус беларусу — беларус, а Лукашэнка беларусу — костка ў горле.

Таму давайце перастанем думаць пра тое, чаго хоча Лукашэнка. І пачнем думаць і гаварыць пра тое, чаго хочам мы, беларусы. Па абодва бакі мяжы і па абодва бакі палітычных барыкад.

 

Kommentare


bottom of page