З боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленню законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык.
Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінета распавялі пра працу ў сваіх напрамках.
Міністр Марыюш Каміньскі запэўніў, што Польшча працягвае падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і Аб’яднаны Пераходны Кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай.
Польскі бок таксама паведаміў аб зменах у польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працы рабочай групы па вырашэнні праблем беларусаў.
Komentarze