top of page

Ці пагражае расейцам мабілізацыя ў Беларусі?



Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у эфіры «Маланкі»


З прававога пункту гледжання ніякіх падстаў быць мабілізаванымі ў Беларусі ў грамадзян Расіі няма. У дзвюх краін няма дагавораў і нарматыўных актаў, якія гэта меркавалі б. Ці значыць гэта, што расейцы ў бяспецы ў Беларусі? Не.


Паступаюць паведамленні, што ў нашай краіне ўжо прадпрымаюць спробы адсочваць грамадзян РФ, у першую чаргу — браніруюць гасцініцы і арандуюць посуточное жыллё. Пакуль — каб ведаць іх месцазнаходжанне.


Але пры ўзнікненні неабходнасці, хутчэй за ўсё, іх неадкладна затрымаюць і выдадуць. Ды і самі расейскія сілавікі цалкам у стане «дацягнуцца» да сваіх грамадзян: профільныя ведамствы двух рэжымаў цесна супрацоўнічаюць.


Цікавасць рэжыму ў гэтым сэнсе зразумелая: Лукашэнка выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб самому наўпрост не ўступаць у канфлікт і не пачынаць вельмі непапулярную ў беларусаў мабілізацыю. Таму дыктатару будзе прасцей працягваць супрацоўніцтва з РФ у гэтым пытанні. І не важна, будзе пры гэтым парушаны закон ці не.

Comments


bottom of page