top of page

Ці будзе Лукашэнка ваяваць за Пуціна?


Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры Хадаркоўскі Live


Праверка сіл рэагавання, якая пачалася ў Беларусі, дае магчымасць ацаніць патэнцыял удзелу войска ў вайне. Мэтай з’яўляецца максімальнае сцягванне ўзброеных сіл Украіны да мяжы з Беларуссю для таго, каб аслабіць магчымае супрацьдзеянне расейскім войскам на Данбасе.


На ліст Макея, у якім ён спрабаваў абгрунтаваць заходнім палітыкам, што ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне ва Украіне — гэта хлусня, няма адказу. Бо сёння ні ў кога з еўрапейскіх дыпламатаў няма планаў пачынаць дыялог з Лукашэнкам.


Прапаганда гаворыць аб тым, што сваёй галоўнай задачай ставіць захаванне бяспекі Расіі і Беларусі, апраўдваючы праверку сіл рэагавання нібыта правакацыямі з боку Украіны.


Усе разумеюць статус Лукашэнкі і тое, якую ролю ён іграе ў вайне з Украінай. Яго роля — беспярэчнае падпарадкаванне Пуціну і прадастаўленне тэрыторыі Беларусі для ажыццяўлення агрэсіі.

Comments


bottom of page