Дэлегацыя Беларусі на чале з Паўлам Латушкам прыняла ўдзел у міжнароднай цырымоніі на месцы канцлагера Маўтхаўзен
На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера арганізатары не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.
У канцлагеры нацысты ўтрымлівалі палітвязняў, што надае асаблівы сімвалізм удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў цырымоніі. Сярод закатаваных у засценках былі і беларусы.
Па запрашэнні арганізатараў дэлегацыю Беларусі прадстаўляў Павел Латушка, Народныя пасольствы Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі, дыяспара. Дэлегацыя Беларусі прайшла пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам і ўсклала вянок да помніка ахвярам канцлагера.
Адбылася гутарка Паўла Латушкі са старшынёй Міжнароднага фонду мемарыяла Вілі Мерным, які адзначыў, што выступае за неадкладнае вызваленне 1200 палітвязняў у Беларусі і абураны арыштамі сябраў незалежных прафсаюзаў.
Comments