Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчы з дэпутатам Нацыянальнай Асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пеці і спецпрадстаўніком МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостам.
У ходзе сустрэчы з французскім депутатам былі абмеркаваны падыходы да прызнання Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў міжнароднымі тэрарыстамі за захоп самалёта Ryanair у мінулым годзе. Асновай для дадзенага рашэння прапануецца прыняць апошнюю справаздачу ICAO.
Кіраўнік НАУ і французскі дэпутат абмеркавалі пакрокавую стратэгію сумесных дзеянняў па павелічэнні ціску на рэжым Лукашэнкі.
З нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі спецыяльны прадстаўнік МЗС Францыі, пасол Нікаля дэ Лакост сустрэўся з Паўлам Латушкам. Падчас сустрэчы кіраўнік НАУ падзякаваў паслу Францыі за адмову ва ўручэнні даверчых лістоў дыктатару Лукашэнку.
Нікаля дэ Лакост пацвердзіў, што Францыя будзе і надалей прытрымлівацца непрызнання Лукашэнкі кіраўніком Беларусі, і падкрэсліў, што Францыя ў якасці прыярытэтаў ставіць пытанні дэмакратыі, свабод і правоў чалавека.
Кіраўнік НАУ прапанаваў прадстаўнікам Францыі разгледзець магчымасць прыняцця спецыяльнага санкцыйнага пакета імя Кацярыны Андрэевай, прысвечанага масавым парушэнням правоў журналістаў і рэпрэсіям, якія працягваюцца ў Беларусі.
Comments