top of page

Ушануем памяць загінулых у барацьбе супраць фашызму


8 Мая 1945 года свет даведаўся аб тым, што самая кровапралітная вайна ў Еўропе завершана разгромам гітлераўскага фашызму. У аснову пасляваяўнай сістэмы бяспекі быў пакладзены прынцып забароны агрэсіі — такое не павінна паўтарыцца ніколі.


Праз 77 гадоў мы сталі сведкамі жудасных падзей, якія адбываюцца ў брацкай Украіне, дзе зноў гучаць выбухі і гінуць мірныя жыхары.


Мы, беларусы, еўрапейцы, памятаем усе страшныя памылкі мінулага і разумеем усю трагедыю сучаснай вайны. Ваенная агрэсія Расіі і рэжыму Беларусі ў адносінах да народа Украіны павінна быць спынена! Беларусы супраць вайны!


Мы шануем памяць тых, хто вызваліў еўрапейскія краіны ад фашысцкай чумы ў ХХ стагоддзі і ганарымся ўкраінцамі і тымі, хто зараз гераічна змагаецца на баку Украіны за тое, каб такой з’яве не было месца на зямлі.


Каманда Народнага антыкрызіснага упраўлення прапануе 8 мая 2022 года прыняць удзел ва ўскладанні кветак да магіл салдат, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Еўропы ад фашызму.


Ускладзеце вашыя кветкі да магілаў тых, хто загінуў у вайне супраць фашызму:


Адрас: Żwirki I Wigury 51, 02−091 Warszawa (google maps)

Пачатак а 12-й гадзіне.

Comments


bottom of page