top of page

Упершыню дэлегацыя КР прымае ўдзел у сесіі ПАСЕ


Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады Беларусі на гэтым тыдні ўдзельнічае ў сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Галоўнай задачай падчас першых дзён з’яўляецца ўстанаўленне двухбаковага супрацоўніцтва з усімі палітычнымі групамі ПАСЕ. 

Дэлегаты ўжо правялі сустрэчы з SOC – Сацыялісты, дэмакраты і зялёныя, EPP/CD – група Еўрапейскай народнай партыі, EC/DA – група еўрапейскіх кансерватараў і дэмакратычны альянс, ALDE – Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу, і UEL – група аб’яднаных еўрапейскіх левых.

Падчас гэтых сустрэч спікерка КР і чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Анжаліка Мельнікава падкрэсліла важнасць дэмакратычных перамен у Беларусі з мэтай забеспячэння сапраўднай рэгіянальнай бяспекі і дасягнення міру ў рэгіёне. Спікерка таксама адзначыла, што Каардынацыйная Рада як прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці будзе садзейнічаць працы Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў дасягненні гэтай мэты, выкарыстоўваючы інструменты, якія знаходзяцца ў распараджэнні ПАСЕ.

Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду”» Павел Латушка падчас прэзентацыі акцэнтаваў увагу на прыярытэтным пытанні — садзейнічанні краін-удзельніц Савета Еўропы і іх парламентаў у прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці праз механізмы Міжнароднага крымінальнага суда за злачынствы супраць чалавечнасці ў адносінах да беларускага народа, учыненыя Лукашэнкам.

У сэсіі ПАСЕ таксама прымаюць удзел кіраўніца дэлегацыі Аляксандра Мамаева («Еўрапейскі выбар»), Маргарыта Ворыхава («Моладзевы наступ»), Валер Мацкевіч («Еўрапейскі выбар») і Павел Церашковіч («Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»).

 

Comentarios


bottom of page