«З верай ў Вольную Беларусь і ў людзей, якія яе ставараюць»
Такія натхняльныя словы напісаў Уладзімір Някляеў на экземпляры сваёй кнігі «Гэй бэн гіном», якая стала чарговым падарункам для Музея Вольнай Беларусі.
Напрыканцы мінулага года прэзентацыя рамана з поспехам прайшла ў Польшчы і Літве.
Выданне з арыгінальным аўтографам аўтара, жыццё і творчасць якога прысвечаны служэнню незалежнай і сувярэннай Беларусі, стала каштоўным набыткам для калекцыі друкаваных выданняў музея.
Уладзімір Някляеў далучыўся таксама да падпісантаў адкрытага ліста ў адрас ЮНЭСКА з просьбай да гэтай міжнароднай арганізацыі звярнуць увагу на рэпрэсіі і жорсткі ціск рэжыму Лукашэнкі на беларускую культуру і яе дзеячоў.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае вялікую падзяку шаноўнаму Ўладзіміру Пракопавічу, а таксама дзякуе ўсім беларусам, хто перадае прадметы музейнага значэння, іх лічбавыя копіі ў Музей Вольнай Беларусі.
Ваша інфармацыя, дасланая праз чат-бот @NAUsupport, пры жаданні, застанецца ананімнай. Разам мы захаваем нашу гісторыю.
Comments