top of page

Улада павінна перайсці ў рукі народа. 30 кастрычніка адбудзецца II Сусветны Кангрэс Беларусаў у анлайн-фармаце



Мэта II Сусветнага Кангрэсу Беларусаў — абмеркаваць важныя для нас тэмы, паказаць, што мы разам, мы сіла, і мы зможам дамагчыся рэалізацыі той мары, якая жыве ў кожным з нас. Сёння мы пішам гісторыю, якая стане гісторыяй нацыі — беларускага народа, і мы павінны прыняць адказнаць за гэта.


Тэмы і экспертаў, якія іх абмяркуюць, выбіраеце вы — праз спецыяльную форму на сайце Кангрэсу. Вы можаце як прапанаваць, што абмеркаваць, так і вырашыць, чые думкі хочаце пачуць падчас мерапрыемства.


Кiраўнiк НАУ Павел Латушка прапанаваў абмеркаваць і акрэсліць галоўныя інструменты і дзеянні, якія прывядуць нас да Новай Беларусі:


  • мэтазгоднасць стварэння інстытутаў народнай улады;

  • дасягненне міжнароднага непрызнання Лукашэнкі і яго ўрада;

  • вызначэнне прававога статусу дыктатара і яго памагатых, як злачынцаў;

  • падрыхтоўка Усебеларускага страйку;

  • пашырэнне актыву беларусаў як унутры, так і за мяжой, выкарыстоўваючы платформу плана «Перамога»;

  • пашырэнне форм мірнага пратэстнага руху;

  • супрацьстаянне пагрозе паглынання Беларусі Расеяй.


Важна, каб на Кангрэсе былі зацверджаны рэзалюцыяй стратегічныя накірункі.


Запрашаем усіх беларусаў да ўдзелу. Жыве Беларусь!

Comments


bottom of page