Пуцін — чалавек з мінулага. Украіна будзе свабоднай і незалежнай
Сёння мы пачулі словы чалавека з мінулага, які нам казаў пра савецка-расійскае мінулае, якое ён хоча адрадзіць. Але яно не мае будучыні, бо будучыня — гэта цэласная, незалежная і вызваленая ад акупантаў Украіна і вольная, дэмакратычная і незалежная Беларусь.
Але што азначае для Беларусі рашэнне, якое груба парушае прынцыпы міжнароднага права, якое было агучана сёння ў Крамлі?
Расійская Федэрацыя будзе імкнуцца поўнасцю ўцягнуць Республіку Беларусь у агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны, уцягнуць беларускі народ у вайну.
Дзеянні Лукашэнкі па далейшай падтрымцы Расіі ў агрэсіі супраць Украіны накіраваны супраць нацыянальных інтарэсаў Беларусі і беларускага грамадства. Калі узурпатар будзе далей падтрымліваць пазіцыю Расіі — гэта ў выніку прывядзе да страты незалежнасці і знішчэння Беларусі, таму ён павінен зразумець усю адказнасць за свае дзеянні.
Важна, што Украіна вельмі дакладна паказала Лукашэнку, што будзе, калі ён дасць згоду на ўваход новай групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Таксама і Захад павінен прад’явіць Лукашэнку ўльтыматум, каб прадэманстраваць яму персанальныя наступствы яго далейшай падтрымкі агрэсіі Расіі.
Наша пазіцыя абсалютна ясная і адкрытая — мы за цэласную Украіну!
Comments