Падача заяваў аб узбуджэньні крымінальных справаў за гвалт на Акрэсьціна. Нам патрэбна ваша дапамога!
Каманда НАУ сабрала матэрыялы па некалькіх пацярпелых ад гвалту ў ізалятары часовага ўтрымання Акрэсціна для перадачы ў польскія праваахоўныя органы. Таксама наша каманда знайшла адвакатаў, якія бясплатна падрыхтавалі заявы аб узбуджэнні крымінальных спраў. У выпадку ўзбуджэння гэтых крымінальных спраў мы будзем патрабаваць выкліку падазраваных у польскія праваахоўныя органы і аб’яўлення іх у міжнародны вышук.
Згодна з польскім заканадаўствам праваахоўныя органы прымаюць дакументы толькі ў ліцэнзаванага перакладчыка (прысяжнага перакладчыка). Пераклад уключае ў сябе юрыдычныя і медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць факт гвалту. Усе прысяжныя перакладчыкі, з якімі мы звязваліся, гатовы працаваць на стандартных для іх умовах.
Дакладная сума за перавод будзе вядома па факце, але на сёння ўжо складае як мінімум 5000 злотых. У выпадку, калі перакладчык справіцца за меншыя грошы, астатак сродкаў будзе выкарыстаны для пераводу аналагічных заяў у іншых краінах, дзе НАУ таксама рыхтуюцца заявы да падачы ў мясцовыя пракуратуры.
Нам патрэбная ваша дапамога для таго, каб падаць гэтыя дакументы ў інтарэсах пацярпелых ад гвалту беларусаў і працаваць над прыцягненнем усіх вінаватых да адказнасці. Збор сродкаў на афармленне дакументаў, неабходных для падавання праваахоўным органам Польшчы.
Дапамажыце, перш за ўсё, сваім блізкім і, калі ў вас застанецца магчымасць, падтрымайце працу і нашай каманды: спасылка.
Comentarios