НАУ паўторна на працягу гэтага тыдня звярнулася да працоўнай групы з прадстаўнікоў МЗС і пасольстваў еўрапейскіх краін, у тым ліку Польшчы, Германіі, Харватыі, Кіпра, Даніі, Чэхіі, Бельгіі і Аўстрыі, з просьбай адвакатаваць нявыдачу беларускага актывіста рэжыму Лукашэнкі, дзе яго чакаюць незаконны палітычны прысуд, катаванні і, магчыма, смерць.
У дадзены момант адвакаты Андрэя рыхтуюць скаргу ў апеляцыйны суд, каб спыніць рашэнне аб экстрадыцыі.
Раней мы неаднаразова рэкамендавалі прадстаўнікам Андрэя, у тым ліку і пасля яго пераводу на хатні арышт, і рэкамендуем цяпер тэрмінова падаць прашэнне на атрыманне статусу бежанца. На жаль, НАУ не можа паўплываць на ініцыяванне дадзенай працэдуры, паколькі яна залежыць ад дзеянняў сербскіх адвакатаў Андрэя.
У дадзены момант НАУ звярнулася да сербскіх праваабарончых арганізацый з просьбай прызнаць Андрэя Гнёта палітычным зняволеным і да міжнародных экспертаў па праве бежанства з мэтай садзейнічання ў працэсе атрымання статусу бежанца.
Comments