top of page

У Лукашэнкі вакол ворагі


Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч пракаментаваў каналу «FREEДОМ» заявы ўзурпатара аб падрыхтоўцы да вайны.

Дыктатар заўсёды казаў, што Беларусь знаходзіцца ў коле ворагаў. Напэўна, за выключэннем толькі Расіі, якая ў яго традыцыйны саюзнік. Так ён кажа ўжо 30 гадоў. Вядома, апошнія гады накладваюць асобны адбітак.

З'яўляючыся фармальным хаўруснікам, ён вымушаны падыгрываць Пуціну: у 2022 годзе ён прадаставіў тэрыторыю для ўварвання, потым размяшчае расійскіх вайскоўцаў, лечыць іх, праводзіць вучэнні. Рабіць выгляд, што нічога не адбываецца і ён захоўвае мірнае неба і вайна гэта дзесьці там — не даводзіцца.

Ці гатовыя ў Расіі пачаць новую вайну ў Еўропе?

У Расіі людзі гатовыя. Мы бачым гэта нават па выніках мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Больш за палову насельніцтва гатовыя і сёння ісці паміраць за Пуціна, як раней паміралі за Сталіна. Гэта менталітэт расійскага грамадства.

А як да гэтага ставяцца ў Беларусі?

У Беларусі абсалютна супрацьлеглыя настроі. Калі Лукашэнка пачне кідаць беларускіх жаўнераў у гэтую мясарубку, яму можа вельмі моцна адгукнуцца. Лукашэнка ацэньвае гэтыя рызыкі і спрабуе абмяжоўвацца толькі рыторыкай аб правядзеннях вучэнняў. На ўдзел беларускага войска ў рэальнай вайсковай аперацыі Лукашэнка самастойна не наважыцца.

 

Comments


bottom of page