Павел Латушка прыняў удзел у панэлі інаўгурацыі Беларускай канферэнцыі ў Таліне
На адкрыцці мерапрыемства намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ адзначыў:
«Дэмакратыя пачынаецца з адказнасці. 2020 год даў магчымасць беларусам узяць адказнасць за свой цывілізаваны выбар. 2020 год — дасягненне беларускага народа. Супраць беларусаў была ўжыта сіла, але беларусы не адказалі на гэта гвалтам. Мы, беларусы, узялі адказнасць за цывізілаваны выбар. Мы адказныя і сёння, не перакладваем гэтую адказнасць на іншых. Але ці дэмакратычны свет узяў адказнасць за Беларусь? На жаль, не.
Пакуль злачынец Аляксандр Лукашэнка, ваенны злачынец, чалавек, адказны за злачынствы супраць чалавечнасці, не будзе стаяць пад пагрозай адказнасці, дэмакратыя ў Беларусі не пераможа. Таму стратэгія на сённяшні дзень — зрабіць усё, каб на падставе сабраных матэрыялаў прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.
Злачынствы супраць украінскіх дзяцей, ваенныя злачынствы, 136 тысяч ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасці ў перыяд з мая 2020 па май 2023 года — матэрыялы перадаюцца ў Міжнародны крымінальны суд. Справы ў нацыянальных юрысдыкцыях па фактах гвалту ў адносінаў да беларусаў. Што перашкаджае прыцягненню да адказнасці? На мой пункт гледжання як юрыста — нічога. Патрэбна палітычная воля. Зрабіце адзін крок.
І гэта тэст. Тэст на дэмакратыю. Тэст, які праходзіць не толькі беларускі народ, але і Еўрапейскі саюз. Калі на прыкладзе Беларусі Еўрапейскі саюз, еўрапейская дэмакратыя яго не пройдзе, ці будзе вера ў беларусаў у дэмакратыю? Ці будуць гэтыя перспектывы зменаў у 2025-ым?
Дэмакратыя не пераможа, пакуль не наступіць адказнасць».
Comments