top of page

Сустрэча з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім


Источник: НАУ-медиа

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім


Удзел у сустрэчы браў таксама віцэ-міністр Польшчы Барташ Градзецкі, а з беларускага боку — намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык.


Абмяркоўвалі наступныя пытанні:

  1. Спрашчэнне легалізацыі і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Беларускі бок папрасіў паспрыяць у тым, каб зрабіць працэдуры больш эластычнымі і хуткімі. Ужо створаная і дзейнічае працоўная група ў МУС Польшчы, якая займаецца вырашэннем міграцыйных пытанняў беларусаў у Польшчы.

  2. Выдача альтэрнатыўных дакументаў новай Беларусі — каб Польшча падтрымала ініцыятыву, над якой працуюць дэмакратычныя сілы. Гэта дапаможа тысячам беларусаў, якія апынуліся ў Еўропе, не могуць вярнуцца ў Беларусь і не маюць належных дакументаў.

  3. Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

  4. Пытанне прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях і вайне ва Украіне.

  5. Унутраную сітуацыю ў Беларусі, верагоднасць уступу беларускіх войскаў у вайну і магчымасць падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.

Comments


bottom of page