У свядомасці ўсей сусветнай супольнасці павінна быць разуменне, што Лукашэнка — не Беларусь
Адказны па стратэгічным планаванні і каардынацыі НАУ Валерый Мацкевіч у інтэрв'ю каналу «Украіна 24».
Рэжым Лукашэнкі зараз адклікае беларускіх амбасадараў і дыпламатаў з Украіны, гэтак жа як і Расея перад пачаткам вайсковай агрэсіі. Аднак паміж беларусамі і расіянамі ёсць істотная розніца.
З розных інтэрв'ю і сацыялагічных даследаванняў мы ведаем меркаванне большасці расійскіх грамадзян, якія падтрымліваюць вайсковыя дзеянні Расіі. У Беларусі ж 95%, з улікам усіх хібнасцяў, не падтрымліваюць і выступаюць супраць вайсковай агрэсіі супраць брацкай Украіны.
Лукашэнка разумее, што беларускае войска можа не падпарадкавацца і масава дэзертыраваць, альбо і зусім звярнуць сваю зброю супраць дыктатара.
Comments