Падвойныя стандарты «наёмніцтва» і ўзброены корпус дэмсіл
Вялікае інтэрв'ю адказнага па пытаннях унутранай палітыкі і дзяржаўнага кіравання ў НАУ Арцёма Праскаловіча каналу «Еўрарадыё».
Уведзеная пасля 2014-га года крымінальная адказнасць за «наёмніцтва» з 24 лютага 2022 года дэ-факта распаўсюджваецца толькі на праўкраінскіх добраахвотнікаў — абараніць юрыдычна ў Беларусі іх немагчыма. Аднак прарасейскім наймітам спакушацца не варта: пры змене «палітычнага ветра» яны апынуцца на кручку ў рэжыма, а па-за Беларуссю і Расеяй — стануць прадметам цікавасці Інтэрпола. Прычым пажыццёва.
У вырашальны дзень задача ваенізаваных падраздзяленняў дэмсіл пад кіраўніцтвам Аб'яднанага Пераходнага Кабінета — магчымасць законнай абароны мірна пратэстуючых беларусаў у выпадку гвалту з боку сілавікоў. Аснову гэтых сіл, верагодна, складуць беларускія добраахвотнікі, якія атрымаюць баявы досвед на франтах Украіны.
Гэта не абавязкова класічныя падраздзяленні з сталай дыслакацыяй і спецыфічнай атрыбутыкай. Вонкава гэта могуць быць звычайныя людзі з правам законнага валодання зброяй і доступам да трэніровак, якія ў патрэбны момант збяруцца ў вызначаным пункце пад камандаваннем загадзя вызначанай асобы. Такая тактыка амаль няздзейсная ў Беларусі, але рэалізуецца за мяжой.
Найбольш падрыхтаваныя фармаванні могуць быць разлічаныя на супраціў баяздольным спецпадраздзяленням Лукашэнкі, якіх, па сутнасці, не так шмат у агульнай структуры войскаў. А таксама на стрымліванне расейскіх узброеных сіл у выпадку ўварвання ў Беларусь.
Іншыя важныя тэмы інтэрв'ю:
Над чым будзе працаваць НАУ у складзе Пераходнага Кабінета?
Што замінае Украіне і іншым краінам прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным?
Колькі дзяржслужачых кадравага рэзерву неабходна падрыхтаваць для транзітнага перыяду ў Беларусі?
Comentarios