Беларусы працягваюць актыўна змагацца з рэжымам Лукашэнкі: працуюць кіберпартызаны, працуе Кааліцыя пратэстных двароў. Беларусы блакуюць чыгунку, выходзяць на мітынгі і пратэсты. Затрыманых катуюць за тое, што яны выступілі ў падтрымку Украіны і супраць вайны. Нашы добраахвотнікі змагаюцца ва ўкраінскай тэрытарыяльнай абароне, валанцёры дапамагаюць уцекачам.
Калі Лукашэнка пойдзе на наземную аперацыю супраць Украіны, мы павінны будзем выходзіць на вуліцы гарадоў. Як бы балюча і цяжка нам не было, украінцам зараз балючай і цяжэй, і мы гэта разумеем.
Жорсткія, сістэмныя, маштабныя санкцыі могуць спыніць рэжым Лукашэнкі. Марудлівасць, несістэмнасць прыняцця санкцый прывяла да таго, што Лукашэнка застаўся ва ўладзе. Рэжым самаразбураецца, але толькі барацьба беларусаў і магутныя санкцыі супраць рэжыму разам могуць даць рэзультат.
Comments