Адказны за рэгіянальнае развіццё Юрась Губарэвіч у эфіры «Апостраф TV»
Дынаміка стаўлення Лукашэнкі да вайны на працягу гэтых месяцаў радыкальна мянялася. Калі спачатку ён сцвярджаў, што Кіеў можна ўзяць за некалькі дзён, то пасля гэтыя пампезныя прамовы зніклі. Аднак па-ранейшаму беларускі ўзурпатар сцвярджае, што бачыць ва Украіне пагрозу, гатовы «адказваць на правакацыі» і з'яўляецца саюзнікам Крамля.
Беларускае грамадства трэба аддзяляць ад рэжыму Лукашэнкі. Беларусы збольшага ва Украіне ворага не бачаць. Але ў Беларусі адбываецца паслядоўнае знішчэнне ўсіх структур грамадзянскай супольнасці.
Напярэдадні Лукашэнка загаварыў пра сваіх пераемнікаў, аднак гэтым размовам ужо больш за два дзясяткі гадоў і накіраваныя яны толькі на разраджэнне абстаноўкі ў асяроддзі яго саўдзельнікаў. Змена праўлення ў Беларусі невыгодная для Пуціна, паколькі любая перамена можа прывесці да дэстабілізацыі рэжыму.
Падапечныя Лукашэнку чакаюць, што пры яго сыходзе ўлада пяройдзе калегіяльнаму органу і сілавікі, вылучыўшы сваіх кандыдатаў, змогуць панаваць.
Лукашэнка прызнаў Крым часткай Расіі і з'яўляецца суагрэсарам. Украіне трэба перагледзець свае падыходы ў дачыненні да рэжыму.
Comentários