top of page

Стан акадэмічнага асяроддзя ў Беларусі


Студэнты БДУ перакрывалі Ленінградскую вуліцу, Мінск, каст. 2020 Крыніца: euroradio.fm

Справаздача Задзіночання беларускіх студэнтаў


Справаздача была падрыхтавана Задзіночаннем беларускіх студэнтаў у супрацоўніцтве з Беларускім незалежным балонскім камітэтам з мэтай інфармавання зацікаўленых бакоў аб рэпрэсіях у беларускім акадэмічным асяроддзі і з’яўляецца працягам справаздачы аб парушэннях у акадэмічным асяроддзі ў перыяд са жніўня па снежань 2020 года.


Гэты дакумент не прызначаны для таго, каб быць вычарпальнай крыніцай сведчанняў пра пераслед, але быў створаны для таго, каб палегчыць разуменне глыбіні рэпрэсій і ступені ўцягнутасці ў іх адміністрацый ўніверсітэтаў, а таксама для выкарыстання ў мэтах павышэння дасведчанасці аб парушэннях правоў акадэмікаў у Беларусі і за яе межамі ў 2021 годзе.


Усе матэрыялы сабраныя непасрэдна ад незалежных універсітэцкіх студэнцкіх асацыяцый, якія ўваходзяць у склад Задзіночання беларускіх студэнтаў, а таксама з адкрытых онлайн-крыніц інфармацыі. Усе статыстычныя дадзеныя ўзятыя з базы дадзеных ініцыятывы «Сумленны універсітэт» і ўключаюць ўвесь перыяд з 2020 года па цяперашні час. Справаздача таксама змяшчае рэкамендацыі для еўрапейскіх суб’ектаў для працы над усімі парушэннямі згаданых у дакуменце.


Comments


bottom of page