У пастаяннай смазе бязмежнай улады Лукашэнкі няма месца думкам аб развіцці краіны.
«Рэферэндум» па зменах у Канстытуцыю патрэбен толькі дыктатару. Беларусі і беларусам патрэбныя перамены, да якіх не мае ніякага дачынення «рэферэндум» і тыя змены Канстытуцыі, якія закліканы закансерваваць дыктатуру ў краіне.
Многія з нас былі па-за палітыкай і лічылі, што гэта непатрэбная і нават «шкодная» сфера. Нас пераконвалі - няма чаго ў гэтую палітыку лезці. Наш няўдзел у палітычным жыцці краіны і дазваляў Лукашэнку трымацца за ўладу.
Патэнцыяла беларусаў хопіць, каб стварыць сістэму, якая працуе ДЛЯ людзей і НА людзей.
Падрабязнасці — у відэа.
Калі вы таксама не згодны з «рэферэндумам», які пройдзе ў лютым — кажыце пра гэта:
Зрабіце публікацыю, распавёўшы пра падрыхтоўку «рэферэндуму»
Раскажыце ў тэксце, супраць чаго і за што вы выступаеце, робячы бюлетэнь несапраўдным
Можаце прымацаваць фота са скрыжаванымі рукамі
У публікацыях выкарыстоўвайце хэштэг #перечеркнибеззаконие
Мы разумеем, што не ўсе гатовы публічна падтрымліваць кампанію супраць незаконнага «рэферэндуму», знаходзячыся ў Беларусі. Але вы можаце выказаць сваю пазіцыю ананімна. Дашліце тэкст у чат-бот.
Comments