top of page

Славенія выступае за далейшы ціск на рэжым


25 жніўня Павел Латушка сустрэўся з генеральнай дырэктаркай МЗС Славеніі Матэяй Норчыч Штамчар. Кіраўнік НАУ павіншаваў прадстаўніцу МЗС Славеніі з абраннем дзяржавы ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Падчас выбараў Славенія перамагла рэжым Лукашэнкі.

Галоўныя тэмы сустрэчы:

  • перадача інфармацыі, звязанай са здзяйсненнем рэжымам Лукашэнкі ваенных злачынстваў у сувязі з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь;

  • прадстаўленне падрыхтаванай Цэнтрам права і дэмакратыі «Justice Hub» пры падтрымцы НАУ справаздачы па фактах здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці рэжымам Лукашэнкі.

Абмеркаваны механізмы дзейнасці па прыцягненні да міжнароднай крымінальнай адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы. Генеральная дырэктарка выказала згоду прааналізаваць магчымасці выкарыстання інструментаў ААН у гэтых накірунках у сувязі з абраннем Славеніі ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН.

Абмяркаваны захады па павелічэнні ціску на рэжым Лукашэнкі. Прадстаўніца МЗС Славеніі падкрэсліла, што краіна выступае за далейшы ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай выканання патрабаванняў беларускага грамадства, у тым ліку вызвалення палітзняволеных.

Разгледжаны праблемы беларускай дыяспары ў Славеніі: дамовіліся, што МЗС Славеніі падтрымае адпаведны запыт у Нацыянальны банк Славеніі з мэтай вырашэння праблемы, звязанай з адкрыццём рахункаў беларусамі ў камерцыйных банках краіны.

Праблема выдачы славенскіх візаў грамадзянам Беларусі, якія церпяць ад рэпрэсій рэжыму, альбо членам сем'яў рэпрэсаваных беларусаў будзе асобна разгледжана ў МЗС Славеніі.

Дамовіліся прадставіць пералік магчымых дзеянняў па падтрымцы дэмакратычных сіл Беларусі з боку Славеніі ў рамках ААН.

МЗС Славеніі прааналізуе справаздачы, падрыхтаваныя камандай НАУ, па злачынствах супраць украінскіх дзяцей і злачынствах супраць беларускіх грамадзян для таго, каб бліжэйшым часам абмеркаваць магчымыя далейшыя крокі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Comments


bottom of page