На сустрэчы Павел Латушка прадставіў аналіз унутрыпалітычнай і рэгіянальнай сітуацыі вакол Беларусі і агучыў стратэгію для дэмсілаў Беларусі, прапанаваную НАУ, на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву на знешнім кірунку.
У якасці найважнейшых задач на знешнім кірунку былі агучаныя:
— непрызнанне дэмакратычнымі краінамі Лукашэнкі і яго ўрада;
— прызнанне рэжыму Лукашэнкі злачынным і тэрарыстычным;
— нарошчванне санкцыйнага ціску;
— супрацьдзеянне спробам інкарпарацыі Беларусі з боку Расеі, страты суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.
Павел Латушка падчас выступу падкрэсліў, што дэмсілы Беларусі зыходзяць з важнасці прасоўвання ў ЕЗ адзінага падыходу «No way back for Lukashenka» і поўнай міжнароднай ізаляцыі рэжыму.
Comments