Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол
Лукашэнка цынічна заявіў, што прынцыпамі сацыяльнай палітыкі ў Беларусі з'яўляюцца справядлівасць, адказнасць і клопат у адносінах да грамадзян краіны. Такія словы з вуснаў дыктатара з'яўляюцца блюзнерствам у адносінах да беларусаў і хлуснёй у адносінах да рэчаіснасці.
Прынцып сацыяльнай справядлівасці ў тым ліку павінен уключаць у сябе роўныя магчымасці ў атрыманні сацыяльнага забеспячэння для ўсіх маючых патрэбу катэгорый грамадзян. А што адбываецца ў Беларусі ў рэальнасці?
Сваім законам «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат» ад 13.12.2023 года рэжым уводзіць ліцэнзаванне сацыяльных паслуг. Змяняе крытэрыі, па якіх будуць вызначаць, зможа чалавек іх атрымаць ці не. Гэты лукашэнкаўскі закон накіраваны на пакрокавае знішчэнне сацыяльнага абслугоўвання больш сталай катэгорыі грамадзян.
Зараз у краіне пражывае больш за 500 тысяч грамадзян ва ўзросце 75 гадоў і старэй. А за апошнія 5 гадоў колькасць атрымальнікаў сацыяльных паслуг павялічылася больш чым на 20%.
Лукашэнка не гатовы і не будзе павялічваць выдаткі на сацыяльнае забеспячэнне насельніцтва. Да таго ж ён вымушаны пастаянна павышаць выплаты тым, хто забяспечвае яго незаконнае знаходжанне ва ўладзе.
У Беларусі па заканадаўстве яшчэ існуюць гарантыі дзяржавы па сацабслугоўванні. І на гэтых папяровых гарантыях Лукашэнка любіць акцэнтаваць увагу, калі кажа пра сацыяльна арыентаваную дзяржаву. Раней сацпакет для пажылых грамадзян краіны лічыўся шмат у чым недатыкальным і не падпадаў пад істотныя змены. Але для Лукашэнкі няма нічога святога, калі гаворка ідзе аб захаванні яго незаконнай улады.
У сваім законе «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат» Лукашэнка цынічна фіксуе, што мэтамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзяржавай з гэтага часу будзе «актывізацыя ўласных намаганняў грамадзян, стварэнне ўмоў для самастойнага пераадолення імі цяжкіх жыццёвых сітуацый». Гэта значыць, калі ў цябе цяжкая жыццёвая сітуацыя, то ты павінен сам пераадолець гэтую цяжкую сітуацыю.
Па-сапраўднаму сацыяльная абарона насельніцтва існуе толькі ў дэмакратычным грамадстве. Калі ўсе працэсы расходавання бюджэтных сродкаў адбываюцца адкрыта і празрыста. У Беларусі такую гарантыю ад дзяржавы для насельніцтва рэжым Лукашэнкі паслядоўна і мэтанакіравана знішчае.
Comments