top of page

Санкцыі за рабскую працу палітвязняў


Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

Цемрашальства ў Беларусі не спыняецца ні на адзін дзень. Толькі за апошні час былі затрыманыя сотні беларусаў. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў камунікацыі з еўрапейскімі дэпутатамі ў гэтыя выходныя ўнесла прапановы ў праект рэзалюцыі Еўрапарламента ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў нашай краіне, якая будзе прынятая ў бліжэйшы час.

Мы заклікаем Савет ЕС:

1. Прыняць найхутчэйшыя санкцыі ў дачыненні да ўсіх груп тавараў, якія вырабляюцца з дапамогай прымусовай працы палітычных зняволеных у пенітэнцыярных установах Рэспублікі Беларусь, з мэтай прымусу Лукашэнкі да вызвалення палітвязняў.

2. Прыняць больш хуткую гарманізацыю гандлёвых санкцый паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй.

3. Абмежаваць транзіт падсанкцыйных тавараў праз тэрыторыю Беларусі і Расіі ў/з трэціх краін, у тым ліку з дапамогай спецыяльных квот, з мэтай ліквідацыі магчымасці абыходу існуючых абмежаванняў.

4. Узмацніць фінансавыя санкцыі супраць галоўнага хаўрусніка Расіі ў агрэсіі супраць Украіны — рэжыму Лукашэнкі — аж да закрыцця/блакавання карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў, якія абслугоўваюць падсанкцыйныя кампаніі з Расіі і Беларусі.

5. Накласці санкцыі на сістэму перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расіі — расійскага аналага сістэмы SWIFT, з дапамогай якога расійскія ўлады і кампаніі хаваюць факты абыходу абмежавальных захадаў.

Раней гэтыя прапановы перададзеныя камандай НАУ таксама ў адрас міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы, Эстоніі, Швецыі і іншых краін.

Мы не спынімся ў нашым ціску на рэжым Лукашэнкі. Рэжым павінен панесці адказнасць за ўсе тыя злачынствы, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да беларусаў.

Comentarios


bottom of page