top of page

Саветы дэпутатаў павінны абірацца народам


Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у размове з адказным у НАУ за рэгіянальнае развіццё Юрыем Губарэвічам на канале «Кадравы рэзерв» пра асаблівасці працы ў мясцовых органах улады.

Падчас працы ў мяне склалася ўражанне, што абласны Савет дэпутатаў — гэта па сутнасці філіял аблвыканкаму. У якім сэнсе? Напрыклад, Савет павінен зацвердзіць бюджэт. І не дэпутаты гэты бюджэт ствараюць і распісваюць. Абласны бюджэт, напрыклад, па культуры ствараецца ўпраўленнем культуры — і так робіцца ў кожным упраўленні. Потым фінансавае ўпраўленне яго зацвярджае і толькі потым можна ісці з гэтым рашэннем у Савет дэпутатаў. То бок праект рашэнння Савета дэпутатаў рыхтуецца ў органе выканаўчай улады. Гэта нонсэнс, але так і ёсць.

Канешне, можа знайсціся нейкі смелы чалавек, які скажа: «Слухайце, тут вось нешта трэба змяніць». Фармальна — яны могуць. Але хто гэта будзе рабіць? Яны ж там сядзяць не для гэтага, а каб падпісаць, падмахнуць, прагаласаваць, націснуць кнопку — і ўсё.

Што варта памяняць? Галоўнае, каб абласны Савет дэпутатаў стаў рэальна выбарчым органам, які ўплывае на працу выканаўчай улады. Аблвыканкам як выканаўчы орган улады не будзе мяняць сутнасці, пакуль дэпутаты не абіраюцца народам, не даюць справаздачы перад народам, а выконваюць функцыі «ківал».

Комментарии


bottom of page