top of page

Са жніўня 2020 года Лукашэнка не спаў спакойна ніводнай ночы


Крыніца: stanis.ru

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч — у інтэрв'ю для медыя-рэсурсу «Eastory» аб сваёй працы ў закуліссі рэжыму і ў Народным антыкрызісным упраўленні.


Да 2020-га года Арцём працаваў дзяржслужачым 14 гадоў: спачатку ў Мінюсце, потым — у Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе быў намеснікам начальніка ўпраўлення і займаўся распрацоўкай законапраектаў.


Юрыст адзначае фармальны падыход спецслужбаў да набору кадраў у дзяржструктуры. Будучы ў юнацтве сябрам «Маладога Фронту» і ледзь не трапіўшы пад артыкул, пры прыёме на дзяржслужбу ён прайшоў стандартную праверку, якая пытанняў не выклікала.


«Лукашэнку адданыя, я думаю, 10-15% чыноўнікаў Адміністрацыі. Астатнія — чакаюць палітычнага крызісу і спрабуюць даказаць сабе, што не маюць дачынення да рэпрэсій».


Са студзеня 2021-га Арцём Праскаловіч працуе ў НАУ, займаючыся «канстытуцыйным будаўніцтвам Новай Беларусі», выпрацоўвае падыходы рэабілітацыі ахвяр рэжыму і трымае сувязь з дзяржслужачымі «ў тыле ворага».


«Прафесійна я адчуваю сябе добра. Больш я не павінен думаць, як пазбягаць далікатных пытанняў. Мая праца значная, я нарэшце магу выкарыстоўваць свае навыкі на карысць народа. Мы выкарыстоўваем усе інструменты прававога, эканамічнага і медыйнага ціску і ўскладняем жыццё рэжыму.» — дзеліцца Арцём.


Юрыст НАУ упэўнены: Лукашэнка нездарма часта згадвае дэмсілы — са жніўня 2020-га ён не спаў спакойна ні адной ночы. Але сапраўдная бессань, абяцае Арцём, дыктатара яшчэ чакае наперадзе.

Commenti


bottom of page