Эксперт НАУ, член Прадстаўнічай рабочай групы КС Валерый Мацкевіч адказаў на два важныя пытанні пра працэс рэфармавання Каардынацыйнай рады
Як праходзіць рэфармаванне Каардынацыйнай рады?
Гэтым летам было прынята рашэнне рэфармаваць Каардынацыйную раду. Ва ўмовах працяглай палітычнай барацьбы нам вельмі важна пашырыць функцыі дадзенага органа для таго, каб абноўлены Каардынацыйны савет змог выконваць ролю прадстаўнічага органа.
У верасні была створана рабочая група, якая занялася распрацоўкай спецыяльнай працэдуры дэлегавання прадстаўнікоў розных арганізацый і ініцыятыў дэмакратычнай супольнасці, а таксама кандыдатаў, якія свабодна вылучаюцца.
Склад КС было вырашана сфарміраваць са 115 членаў, сярод якіх:
25 дзеючых членаў асноўнага складу Каардынацыйнай рады, якія пацвердзілі свае паўнамоцтвы;
75 новых дэлегатаў ад структур дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі;
15 свабодна вылучаных кандыдатаў, якія прайшлі працэдуру абрання.
Больш падрабязна пра тое, якім менавіта чынам ваша палітычная структура, арганізацыя грамадзянскай супольнасці ці нефармальная ініцыятыва можа вылучыць свайго дэлегата, можна азнаёміцца па спасылцы.
Якая роля будзе адведзена Каардынацыйнай радзе ў новай канфігурацыі дэмакратычных сіл?
Новая канфігурацыя дэмакратычных сіл Беларусі прадугледжвае наяўнасць і ўзаемадзеянне паміж сабой двух асноўных органаў — Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады, якія закліканы весці скаардынаваную дзейнасць для павышэння эфектыўнасці ўсяго руху.
Узаемадзеянне гэтых двух органаў прадугледжвае таксама працэдуру адабрэння або зацвярджэнне прадстаўнікоў Кабінета. Аднак такі механізм можа пачаць працаваць толькі пасля паспяховага завяршэння рэарганізацыі Каардынацыйнай рады ў адзіны прадстаўнічы орган.
Мандат Каардынацыйнай рады будзе прадугледжваць каардынацыю дэмакратычных сіл, распрацоўку праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыю абмеркаванняў грамадска значных пытанняў.
Першае паседжанне абноўленай Каардынацыйнай рады плануецца правесці да 16.12.2022, адразу пасля ўключэння новых дэлегаваных прадстаўнікоў арганізацый дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.
Наперадзе яшчэ шмат працы і мы верым, што новы фармат дзейнасці КС наблізіць нашую агульную перамогу.
Comments