Уключаючы прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, ініцыятывы «Беларусы Варшавы» і іншых беларускіх арганізацыі і ініцыятыў
Прымаючы да ўвагі
дадзеныя праваабарончага цэнтра «Вясна», у адпаведнасці з якімі на сённяшні дзень палітычнымі зняволенымі ў Беларусі афіцыйна прызнаны 1472 чалавека;
справаздачу «Злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі», падрыхтаваную Цэнтрам права і дэмакратыі Justice Hub пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якая фіксуе, што на тэрыторыі Беларусі з мая 2020 года па май 2023 года ахвярамі злачынстваў супраць чалавечнасці сталі не менш як 136 тысяч чалавек;
рэзалюцыю Парламенскай Асамблеі Рады Еўропы ад 27 красавіка 2023 г. «Дэпартацыі і гвалтоўныя перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей і іншых грамадзянскіх асоб у Расійскую Федэрацыю або на часова акупаваную тэрыторыю Украіны», якая прызнала дачыненне рэжыму Лукашэнкі і самога дыктатара да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь;
рэзалюцыю Еўрапейскага Парламента ад 13 верасня 2023 года «Аб адносінах з Беларуссю», які заклікаў інстытуты і дзяржавы ЕС прыняць меры і прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія маюць дачыненне да агрэсіі супраць Украіны, ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, назваў Лукашэнку датычным да дадзеных злачынстваў, у прыватнасці, да незаконнага перамяшчэння больш за 2150 дзяцей, уключаючы сірот, з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў так званыя аздараўленчыя лагеры на тэрыторыі Беларусі і заклікаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі
Мы заклікаем
Прыцягнуць грамадзяніна Аляксандра Лукашэнку і яго памагатых да крымінальнай адказнасці за здзейсненыя імі злачынствы, уключаючы злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ў дачыненні да беларускага народа, злачынства агрэсіі, здзейсненае ў дачыненні да Украіны, ваенныя злачынствы, уключаючы незаконнае перамяшчэнне і індактрынацыю ўкраінскіх дзяцей.
З мэтай прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку самога дыктатара, да крымінальнай адказнасці задзейнічаць механізмы Міжнароднага крымінальнага суда, універсальнай і нацыянальнай юрысдыкцыі, спецыяльнага трыбунала па Беларусі.
Выдаць міжнародны ордэр Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Аляксандра Лукашэнкі.
Выключыць магчымасць дыялогу з Лукашэнкам асабіста.
Працягнуць і пашырыць міжнародны ціск на яго рэжым, у тым ліку санкцыйны ціск, да выканання наступных умоў:
вызваленне ўсіх без выключэння беларусаў і беларусак, незаконна пазбаўленых волі па палітычных матывах;
поўнае і канчатковае спыненне рэпрэсій, гвалту і злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі;
правядзення дэмакратычных выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі і асоб, датычных да злачынстваў, з мэтай выхаду з сістэмнага палітычнага крызісу, забеспячэння гарантый захавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і выхаду нашай дзяржавы з-пад уплыву Расіі.
Накіраваць рэзалюцыю ў адрас урадаў краін-членаў Еўрапейскага Саюза, ЗША, Канады, Велікабрытаніі і ў Еўракамісію.
Прынята аднагалосна агульным сходам удзельнікаў Варшава, 1 лістапада 2023 года
Comments