Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол
За некалькі гадзін да канчатковага ўзгаднення санкцыйнага пакета Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў штаб-кватэры Еўрапейскай камісіі ў Бруселі адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі са спецыяльным пасланнікам ЕС па санкцыях, паслом Дэвідам О'Саліванам.
Падчас сустрэчы Павел Латушка ў развіццё прынятага некалькімі днямі раней санкцыйнага пакета ЕС у дачыненні да Расійскай Федэрацыі ўнёс некалькі прапаноў па ўзмацненні ўздзеяння санкцыйнага пакета ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Павел Латушка перадаў Дэвіду О'Салівану санкцыйныя прапановы і пазначыў наступныя пытанні ўдасканалення санкцыйнай палітыкі ЕС:
Ізаляцыя ключавых беларускіх банкаў і даччыных кампаній расійскіх банкаў, якія працуюць у Беларусі, шляхам закрыцця іх карэспандэнцкіх рахункаў у банках ЕС.
Увядзенне санкцый супраць інстытутаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Гэтая аб’яднанне служыць дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і сродкам разбурэння суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Увядзенне санкцый супраць прапагандысцкіх СМІ, якія апраўдваюць агрэсію супраць Украіны і масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.
Увядзенне санкцый у дачыненні да актываў, звязаных з Лукашэнкам за межамі Беларусі, якія па-ранейшаму не закранутыя абмежаваннямі.
Гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі з уведзенымі супраць Расіі.
Абмежаванне транзіту санкцыйных тавараў праз тэрыторыю Беларусі. Цяпер гэтыя тавары часта маскіруюцца пад «ілжывы транзіт» і ў канчатковым выніку трапляюць у Беларусь і Расію.
Падзел прымянення персанальных і эканамічных санкцый. Персанальныя санкцыі, накіраваныя супраць ваенных, членаў рэпрэсіўных структур, суддзяў, чыноўнікаў і іншых прадстаўнікоў рэжыму, могуць уводзіцца пакетамі некалькі разоў на год.
Санкцыі не павінны прымяняцца па прынцыпе прыналежнасці да беларускага грамадзянства.
Commentaires