top of page

Рэжым Лукашэнкі прадае зброю ў краіны Афрыкі


Каментарый НАУ ў сувязі з новымі санкцыямі ЗША і Канады супраць рэжыму

Офіс кантролю за замежнымі актывамі Казначэйства ЗША (OFAC) увёў санкцыі супраць 12 арганізацый і 10 асоб за падтрымку рэжымам Лукашэнкі агрэсіі Расіі супраць Украіны і дапамогу ў абыходзе санкцый. Гэта датычыцца дзяржаўных прадпрыемстваў і ключавых кампаній у абаронным сектары Беларусі. Дзеянні ЗША каардынаваліся з Канадай, якая таксама ўвяла санкцыі. Новыя пакеты пацвярджаюць міжнародныя дзеянні супраць антыдэмакратычнай дзейнасці рэжыму Лукашэнкі і магчымасці зарабляць на падтрымцы вайны Расіі супраць Украіны.

Доўгі час НАУ звяртала ўвагу на наяўнасць шырокіх сетак, прызначаных для абыходу міжнародных санкцый і падтрымкі расійскага ВПК. Пастанова OFAC пацвярджае нашыя высновы, дэманструючы ўцягнутасць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у падтрымку агрэсіўных дзеянняў Расіі. 

Важна адзначыць, што ў раскрыцці некаторых з гэтых схем актыўны ўдзел прымалі дэмсілы. Таксама мы адзначаем, што шэраг асоб і арганізацый, якія трапілі ў санкцыйны спіс Канады, былі прапанаваныя па нашай ініцыятыве.

Адна з сетак, звязаная з кампаніяй Black Shield, на працягу амаль 10 гадоў займалася продажам зброі для выкарыстання яе ў многіх ваенных канфліктах у Азіі і Афрыцы. Гэта падкрэслівае крывадушнасць рэжыму, які працягвае называць сябе міралюбным, у той час як зброя з Беларусі актыўна выкарыстоўваецца ў зонах ваенных дзеянняў у самых бедных краінах свету.

На жаль, урокі, якія павінны былі быць засвоены рэжымам і набліжанымі да яго бізнес-структурамі, застаюцца па-за ўвагай. Яны па-ранейшаму гатовыя ігнараваць міжнароднае права, ствараючы новыя кампаніі-пракладкі для абыходу санкцый. Гэтая бясконцая гульня ў кошкі-мышкі можа быць спыненая толькі рашучымі мерамі, накіраванымі на знішчэнне кораня праблемы.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць да больш жорсткіх дзеянняў, якія дапамогуць спыніць гэтую разбуральную дзейнасць рэжыму Лукашэнкі.

Comments


bottom of page