Еўрапарламент забараніў допуск беларускіх дыпламатаў і дзяржаўных чыноўнікаў у сваю штаб-кватэру
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне працягвае працу, накіраваную на абмежаванне любых міжнародных кантактаў афіцыйных прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, за саўдзел у агрэсіі супраць прыязнага народа Украіны і бесперапынных масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Пасля забароны наведвання штаб-кватэры Рады Еўропы і пазбаўлення акрэдытацыі прадстаўніка рэжыму (супрацоўніка амбасады Беларусі ў Францыі), аналагічнае рашэнне прынятае Еўрапарламентам. Гэта чарговы «падарунак» ад НАУ Уладзіміру Макею.
НАУ дзякуе сябрам Беларусі — еўрапарламентарыям, якія падтрымалі ініцыятыву аб блакіраванні магчымасці наведвання Еўрапарламента прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.
Усюды, дзе вы, спадар Макей, ці вашыя прадстаўнікі плануеце з'яўляцца, намі будзе зроблена ўсё, каб абмежаваць вашыя магчымасці ўзаемадзеяння з цывілізаваным светам. Рэжым Лукашэнкі мусіць спыніць сваё існаванне ў Беларусі. Падавайце ў адстаўку, спадар Макей.
Comments