top of page

Рэжым будзе рабіць усё, каб не адкрываць ўчасткі ў замежных установах


— Тэрыторыя Беларусі можа быць выкарыстана для агрэсіі супраць Украіны.


— Эвакуацыя дыпламатаў з Кіева — дрэнны знак, хоць можа быць і простай перастрахоўкай.


— Расейскія дыпламаты вылучаюць загадзя невыканальныя патрабаванні, каб правакаваць апанентаў.


— Вынікі перамоваў паміж Расеяй і Захадам. Ні адзін з бакоў не зацікаўлены ў бясконцай эскалацыі канфлікту, яго наступствы Расея ўжо адчула на сабе, адчуваюць іх і беларусы.


— Расейскія войскі у Беларусі — гэта акупацыя? Беларусь за апошнія паўтара года ператвараецца ў нефункцыянальную дзяржаву. Няздольнасць ажыццяўляць кантроль на межах, невыкананне нормаў міжнароднага права, адсутнасць легітымнасці — аб’ектыўна рэжым губляе рычагі кіравання краінай.


— Захад кансалідаваўся ў выніку канфлікту з Расеяй, аднак сам канфлікт хутчэй перашкаджае калектыўнаму пошуку развязання беларускага крызісу.


— Лукашэнка ўвесь час кажа аб вайне, каб ссоўваць ўвагу з сітуацыі ўнутры краіны. Так званы «рэферэндум» не выпадкова быў прызначаны на канец лютага: большую частку позвы сусветных СМІ цяпер займаюць вайсковыя вучэнні, а не праблематыка і наступствы «рэферэндуму»


— У 2022 рэжым будзе рабіць усё магчымае, каб не адкрываць ўчасткі для галасавання за мяжой, і калі яны ўсё-такі будуць адкрыты — скараціць яўку да мінімуму — адзначаў Уладзімір Астапенка яшчэ да заявы МЗС Беларусі.

Comments


bottom of page