top of page

Рэжым будзе практыкаваць шантаж дзецьмі?


Дарадца па прававых пытаннях НАУ Міхаіл Кірылюк у інтэрв'ю каналу «Обычное утро» аб ініцыятывах пракуратуры па ўзмацненні жорсткасці адказнасці бацькоў за правапарушэнні дзяцей

У адміністрацыйным кодэксе сёння прапісаная адказнасць бацькоў за правапарушэнні, учыненыя дзецьмі. Крымінальная адказнасць, пра якую кажа пракуратура — гэта сапраўды «навацыя». У гэтым кантэксце асабліва важны аспект палітычнага запалохвання, для якога могуць прымяняцца гэтыя новаўвядзенні. 

Для чаго ж яны ўводзяцца? У Беларусі хіба рэзка вырасла дзіцячая злачыннасць? Не, мы яе не бачым. А хто тыя людзі, якія лічаць, што ў нас такая праблема ў краіне і яе трэба рэгуляваць асобным законам? Гэта пракурор, якога ніхто не выбіраў. А павінен быць парламент, які павінны выбраць мы. У гэтым праблема. 

Што чакаць ад гэтага закона? У правапрымяняльнай практыцы не варта чакаць прынцыпова новых крокаў, паколькі агульная сітуацыя з законамі ў Беларусі, якую ў 2020 годзе ахарактарызавалі ў дакладзе АБСЕ як прававы дэфолт, да гэтага часу не змянілася.

Commentaires


bottom of page