top of page

Рэакцыя на заяву генерала Буданава


Яшчэ ў чэрвені Кабінет выказваў сваю пазіцыю па пытанні размяшчэння ядзернай сброі на тэррыторыі Беларусі.

Па-першае патрэбна памятаць пра незаконнасць ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пасля яго паражэння на прэзідэнцкіх выбарах 2020 г.

Па другое – выкарыстанне Расійскай Федэрацыяй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для акта агрэсіі супраць Украіны адбываецца насуперак волі беларускага народа як і размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбываецца супраць волі беларускага народа.

Такімі дзеяннямі Расія парушае свае абавязацельствы перад Рэспублікай Беларусь па павазе незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.

Генерал К. Буданаў
Генерал К. Буданаў

Што тычыцца заявы кіраўніка ваеннай выведкі Украіны генерала Буданава, то мы можам выказаць спадзяванне, што на падставе ўкраінскай інфармацыі рэакцыя абавязкова рушыць услед за дадзенай заявай.

Мы ведаем, што і еўрапейскія краіны, і ЗША пільна сочаць за развіццём падзеяў. Зразумела, што яны жадаюць апераваць пацверджанымі фактамі. Зразумела, што перамяшчэнне гэтай ядзернай зброі пакуль адбываецца не празрыста. І ў любым выпадку сам факт размяшчэння ядзернай зброі ў трэцяй краіне, упершыню пасля падпісання дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, аб'ектыўна падрывае склаўшуюся сістэму міжнароднай бяспекі.

Таму па меры пацверджання фактаў, па меры збору новай інфармацыі, думаю, што гэтая рэакцыя абавязкова прагучыць. І гэтая рэакцыя павінна быць у нашым разуменні дастаткова жорсткай. І мы будзем намагацца, каб яна адбылася.

Comments


bottom of page