НАУ працягвае збор доказаў ваенных злачынстваў рэжыму ў дачыненні да вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей.
Публікуем новыя відэасведчанні злачынных дзеянняў генсека Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова і праўладнага актывіста Аляксея Талая.
Талай кажа ўкраінскаму дзіцяці з Марыупаля: «Тут ты паслужыш сваёй Радзіме, свайму народу, свайму роднаму Марыупалю, сваёй Данецкай Народнай Рэспубліцы, сваёй вялікай Расіі ў сваёй вялізарнай, вялікай і шчаслівай Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, уяўляеш? Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін і мы разам, увесь наш шматнацыянальны народ, мы будуем саюзную айчыну ад Брэста да Уладзівастока».
У другім відэа Талай на фоне сцягоў Расіі і ДНР, звяртаючыся да ўкраінскіх дзяцей у Беларусі, кажа: «Нашы шматнацыянальныя рускія людзі».
Мы працягнем збор матэрыялаў па ваенных злачынствах для прыцягнення ўсіх вінаватых да адказнасці.
Comments