top of page

Рада ЕС прыняла прапановы НАУ


Візіт Лукашэнкі на палігон у Брэсцкай вобласці
Візіт Лукашэнкі на палігон у Брэсцкай вобласці, 6 студзеня 2023 г. Крыніца: president.gov.by

18 снежня 2023 года Рада Еўрапейскага саюза зацвердзіла 12-ы пакет санкцый супраць Расіі. Сярод асоб, якія патрапілі пад санкцыі, 12 чыноўнікаў і ваенных рэжыму Лукашэнкі, 10 з якіх разам з адпаведным абгрунтаваннем былі прапанаваныя камандай НАУ для ўнясення ў санкцыйныйныя спісы.

Сярод унесеных у санкцыйныя спісы:

  • першы намеснік старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Алег Мішчанка;

  • намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Аляксандр Рахманаў;

  • першы намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Павел Муравейка;

  • начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка;

  • старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў;

  • намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Сяргей Лагадзюк;

  • намеснік старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Вячаслаў Расалай.

Поўны спіс асоб, у дачыненні да якіх былі ўведзены санкцыі, размешчаны па спасылцы.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вітае ўвядзенне персанальных абмежавальных захадаў, аднак адзначае важнасць гарманізацыі эканамічных санкцый у адносінах да рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Каманда НАУ працягне працу як па прыцягненні вінаватых да адказнасці, так і па пытаннях пашырэння санкцый у адносінах да рэжыму Лукашэнкі.

Comments


bottom of page