top of page

Прыпыненне чалiнства праўладных прафсаюзаў у МАП


Павел Латушка ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі ў адносінах да незалежных прафсаюзаў у Беларусі, лічыць прыярытэтным дамагацца прыпынення чалiнства праўладных прафсаюзаў у МАП


У сувязі з распачатымі маштабнымі рэпрэсіямі супраць незалежнага прафсаюзнага руху — ператрусамі ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, Свабодным прафсаюзе Беларусі, Свабодным прафсаюзе металургаў, Беларускім прафсаюзе Радыёэлектронікі, затрыманнямі старшыні БКДП Аляксандра Ярашука, намесніка старшыні Бяспекі прафсаюза Беларусі Мікалая Шараха і іншых актывістаў, Каардынацыйная рада большасцю галасоў прыняла заяву «Аб спыненні пераследу беларускіх незалежных прафсаюзаў».


У якасці дадатку да заявы Павел Латушка ініцыяваў прапанову аб неабходнасці звярнуцца ў Міжнародную арганізацыю працы са зваротам аб прыпыненні чалiнства беларускіх праўладных прафсаюзаў, паколькі яны ні ў якай меры не абараняюць правы працоўных Беларусі. Дадзены дадатак таксама атрымаў падтрымку пры галасаванні ў Каардынацыйнай радзе.


НАУ таксама заклікае міжнародную дэмакратычную супольнасць публічна выказаць рашучы пратэст супраць грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і даць ацэнку дзеянням беларускіх уладаў, выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для ціску на рэжым, увядзення дадатковых санкцый за парушэнне правоў прафсаюзаў і працоўных у Беларусі.

Yorumlar


bottom of page