top of page

Прызнанне рэжыму Лукашэнкі спонсарам тэрарызму


27 ліпеня адбылася сустрэча намесніка кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з Радаславам Фогелем, Старшынёй Камісіі па замежных справах Сейма Рэспублікі Польшча і Янам Маліцкім, дырэктарам Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў.


Адной з тэм сустрэчы з'яўляўся разгляд магчымасці прызнання Соймам Польшчы арганізацый КДБ і ГУБАЗ тэрарыстычнымі, а рэжым Лукашэнкі — спонсарам тэрарызму.


На сустрэчы былі прадстаўлены абгрунтаванні, падрыхтаваныя экспертамі каманды НАУ, якія апісваюць тэрарыстычную дзейнасць гэтых арганізацый: міграцыйная вайна супраць Еўрапейскага саюза, прымусовая пасадка самалёта Ryanair, сістэматычныя атакі на грамадзянскае насельніцтва і інш.


Галоўнай мэтай сустрэчы з'яўлялася перадача справаздачы аб злачынствах супраць чалавечнасці, апублікаванай Цэнтрам права і дэмакратыі «Justice Hub» 26 ліпеня, у падрыхтоўцы якой удзельнічала каманда НАУ. У гэтым дакуменце фактычна абгрунтавана выкананне крытэрыю міжнароднага крымінальнага права "аб наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць", што сістэматычныя і шырокамаштабныя атакі супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі складаюць злачынствы супраць чалавечнасці.


Польскаму боку было прапанавана падтрымаць механізмы прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці. Старшыня Камісіі па замежных справах Сейма Польшчы выказаў гатоўнасць абмеркаваць дадзеную прапанову з кіраўніцтвам Сейма.


Асобна былі закрануты тэмы пагроз для беларускага народа, а таксама суседніх з Беларуссю краін, звязаных з размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі наймітаў ПВК Вагнер і ядзернай зброі.

Прадстаўнік польскага парламента плануе абмеркаваць праблематыку сітуацыі ў Беларусі падчас найбліжэйшай сустрэчы ў верасні кіраўнікоў камісій па замежных справах парламентаў краін ЕС.

Comentários


bottom of page