
Прыняты папраўкі ў Закон аб бежанцах з Украіны для беларусаў
Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення знаходзіцца ў пастаянным кантакце з польскімі дэпутатамі Сейма і Сената з мэтай забеспячэння правоў беларусаў, якія сталі бежанцамі з Украіны.
Профільныя камісіі Сената Польшчы сёння адобрылі папраўкі ў Закон аб бежанцах з Украіны, дапоўніўшы яго распаўсюджванне на грамадзян Беларусі, якія былі вымушаны выехаць у Польшчу з тэрыторыі Украіны.
Падставай для вырашэння профільных камісій Сената стала тое, што грамадзяне Беларусі з'яўляюцца двойчы пацярпелымі. Спачатку — ад рэжыму Лукашэнкі, а цяпер — ад вайны ва Украіне.
Kommentare