top of page

Працоўныя сустрэчы ў Вільні Прадстаўніка Кабінета па пытаннях транзіту ўлады


Крыніца: НАУ-медыя

Павел Латушка прыняў удзел у пасяджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі


Падчас сустрэч з намеснікам Міністра замежных спраў Літвы Мантасам Адаменасам:

  • абмеркавалі ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі ў рамках універсальнай крымінальнай юрысдыкцыі, расследаванняў крымінальных спраў па факце прымусовай пасадкі самалёта Ryanair і вядзення гібрыднай вайны з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў. Павел Латушка зазначыў, што вышэйзгаданыя інструменты ціску знаходзяцца ў распараджэнні як пракуратуры Літвы, так і іншых краін. І адказнасць за злачынствы павінна наступіць;

  • дамовіліся прааналізаваць эфектыўнасць эканамічных санкцый і спосабы іх абыходу, якія выкарыстоўваюцца рэжымам;

  • Павел Латушка праінфармаваў аб дзеяннях дэмсіл Беларусі па падтрымцы барацьбы Украіны за сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.

Падчас сустрэч з дыпламатамі беларускай палітычнай секцыі Амбасады ЗША:

  • Дэталёва абмеркаваны інструменты, якія могуць выкарыстоўваць ЗША для ціску і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Падчас сустрэчы прадстаўнікоў Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі і Аляксандра Азарава з дэпутатам Еўрапарламента ад Літвы Пятрасам Аўштравічусам і былым Старшынёй Канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюсам Жалімасам дамовіліся аб:

  • узаемадзеянні па ўзмацненні ціску на рэжым. У бліжэйшы час у інтарэсах грамадзяніна Беларусі будзе пададзена заява ў пракуратуру Літвы ў дачыненні да беларускага суддзі, які вынес неправасудны палітычна матываваны прысуд для стварэння прэцэдэнту па прыцягненні да адказнасці за межамі Беларусі ўсіх суддзяў, якія выносяць палітычныя рашэнні;

  • узаемадзеянні ў рамках ПАСЕ па стварэнні міжнароднага трыбунала за злачынствы супраць чалавечнасці;

  • выкарыстанні прававых механізмаў Еўрапарламента для пашырэння персанальных спісаў асоб, вінаватых у масавых рэпрэсіях у Беларусі.

Comments


bottom of page