Павел Латушка ў інтэрв'ю ўкраінскаму часопісу Новы час
Калі Лукашэнка ўсё ж вырашыцца пачаць адкрыты ўдзел у вайне, ён будзе шукаць правакацыі з боку Украіны, а не знайшоўшы іх, арганізуе сам. Нават калі яму гэта ўдасца, узровень ваеннай падрыхтоўкі, адсутнасць баявога досведу і ўзровень узбраення ў беларускім войску вельмі нізкі для вайны такога маштабу.
Высокая верагоднасць таго, што, перайшоўшы мяжу з Украінай, беларускія салдаты выступяць супраць Лукашэнкі ці здадуцца ў палон. Гэта будзе канец дыктатуры. Як мы бачым, Лукашэнка пакуль не гатовы так рызыкаваць.
Прапаганда рэжыму актыўна працуе і працягвае ўводзіць у зман людзей. З-за гэтага яны шукаюць праўдзівыя крыніцы інфармацыі, увесь час расце запатрабаванне ў незалежных медыя. Нам неабходна абмяжоўваць даступнасць ілжывай інфармацыі.
Беларусы працягваюць супрацьстаяць дыктатуры і дапамагаць украінскаму народу: праводзяць чыгуначныя акцыі, дапамагаюць бежанцам і збіраюць грошы на дапамогу ўкраінцам, а таксама вядуць інфармацыйную кампанію, каб паўплываць на жаданне беларускіх вайскоўцаў нападаць на Украіну.
Комментарии