Пытанні, якія абмяркоўваліся з прадстаўніцамі Дэпартамента міжнародных сувязяў Сузанай Пшыпкоўскай (Zuzanna Przypkowska) і Мартай Уздоўскай-Ліс (Marta Uzdowska-Lis), у першую чаргу, былі прысвечаны магчымасцям рэалізацыі культурных праектаў беларускіх творцаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
Таксама была закранута сітуацыя са знішчэннем матэрыяльнай культурнай спадчыны ва Ўкраіне падчас вайны і нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў ва ўмовах акупацыі нашай краіны.
Акрэслены планы па правядзенні сумесных беларуска-украінска-польскіх культурных праектаў на бліжэйшую перспектыву.
Comments