«Згон самалёта-гэта акт тэрарызму. У большасці дэпутатаў Еўрапарламента няма ў гэтым сумневаў»
Галоўнае з выступленняў спікераў першай частцы канферэнцыі па злачынствах рэжыму Лукашэнкі.
Прадстаўніца гарадскога савета Нюрнберга Дыяна Ліберава нагадала пра словы, якія сказалі Адольфу Гітлеру сацыял-дэмакраты Германіі: «вы можаце забраць нашы жыцці, але вы не можаце забраць наш гонар».
Адвакат Томаш Вілінскі: «Нам трэба пакончыць з гэтым жахам. Я зраблю ўсё, каб Лукашэнка і яго супрацоўнікі спецслужбаў сталі перад справядлівым судом. Яны павінны быць абвінавачаныя ў генацыдзе. Лукашэнка-тэрарыст і злачынец, якога трэба судзіць у Міжнародным судзе»
Дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Петрас Астравічус: «згон самалёта — гэта акт тэрарызму. У большасці дэпутатаў Еўрапарламента няма ў гэтым сумневаў»
Былы міністр абароны Польшчы Радаслаў Сікорскі: «мы памятаем, што Лукашэнка забіваў сваіх палітычных апанентаў: Ганчара, Захаренка, і іншых. Маштаб рэпрэсій у Беларусі - беспрэцэдэнтны для ўсяго рэгіёна. Лукашэнка тэрарызуе мірнае насельніцтва. Мы павінны паставіць пытанне адказнасці ў рамках Міжнароднага крымінальнага суда. Ён тэрарыст. І Ён паўстане перад правасуддзем».
Кіраўнік НАУ Павел Латушка: «права — гэта тое, што спыніла дзейнічаць у Беларусі. Закон ператварыўся ў пустое слова або ў інструмент рэпрэсій. Таму як юрыст, як дыпламат перакананы, што прававы ціск — гэта найважнейшы інструмент, які дапаможа Беларусі стаць свабоднай. Хачу прывесці словы найвядомага Славянскага паэта XIX стагоддзя, які нарадзіўся ў Навагрудку, Адама Міцкевіча: «каб краіна магла жыць, трэба, каб жылі правы».
Comentários